Белорусский перевод Е. Крупенько
Крыніца. 1994. № 10
- 1. Ці не лепш, браты, і нам пачаць
аб паходзе Ігаравым слова
і нашчадкам, пакаленням новым,
да драбнІцы праўду расказаць? - 2. Як пачаць — ці на былінны лад
нагадаць на целе князя раны? - 3. Ці задуме следаваць Баяна,
як спяваў ён многа год назад?
Калі спевам вешчым пачынаў
праслаўляць Баян князёу паходы,
то па стэпе воўкам бег заўсёды
ці арлом у неба узлятаў.
Шызы, ён з аблокамі зліваўся,
думкамі па дрэве расплываўся. - 4. Гаварыў:
— Дзядоў я подзвіг помню,
што ў вяках, як песня, будзе жыць,
покуль сонца яснае гарыць,
ззяць яму у непагасных промнях.
Калі песня бурна клекатала
у грудзях, нібыта ў жылах кроў,
на чароду лебедзяў, бывала,
выпускаў ён дзесяць сакалоў.
Пачыналі сокалы расправу,
і той лебедзь, што дагнаны быў,
першы славу гучную трубіў
у аблоках князю Яраславу;
храбрага Мсціслава, што павёў
на касожцаў-воінаў шляхамІ
і перад касожскімі палкамі
князя іх Рэдзедзю закалоў;
шчодрага, з адкрытаю душой,
велічаў ён краснага Рамана —
даль святлела, белыя туманы
разганяла сонца над зямлёй. - 5. Ды не дзесяць сокалаў ўзляталі,
як на струны пальцы клаў Баян:
славу, гартаваную ў баях,
струны, як жывыя, ракаталі. - 6. Мы пачнем аповесць так, як можам,
з тых часоў, далекіх і трывожных,
грозных І суровых, поўных бед,
і да часу нашага, з якога
Ігара паклікала дарога
у паход — пакінуць славы след.
Ігара праславім і дружыну,
хто жывы і мужна хто загінуў.
Мужнасці аддаўшы перавагу,
верыў ён у рускую адвагу, - 7. ратным духам сэрца навастрыў:
сын Русі, навекі ёй адданы,
ён павёў на полаўцаў паганых
раць сваю, якую акрыліў
вераю, праўдзівай і нязломнай,
вартай песні, самай векапомнай. - 8. Сярод бела дня свяціла
сонца, шчодрае на промні,
і на светлае свяціла
глянуў Ігар з-пад далоні.
А яно — у міг адзіны
пацямнела, пачарнела,
князя слаўная дружына,
нібы сонца, спахмурнела.
Чорным полагам, як крзпам,
зацягнула цемень неба,
дзень зрабіўся нібы сажа, - 9. князь сваёй дружыне кажа:
- 10. — Воіны-браты, мая дружына,
наступіў выпрабавання час:
перамогу мы здабыць павінны,
як дзяды славутыя не раз. - 11. Іх наказы мь заўсёды ромнім,
паўтараць іх будзем зноў і зноў:
лепш загінуць у баі няроўным,
чым вярнуцца з ганьбаю дамоў.
Смерці не баяліся ніколі
і не прызнавалі мы палон.
Дык сядлайце, хлопцы, быстрых коней,
' паглядзІм, дружына, сіні Дон! - 12. Што гадаць аб прадказаннях розных,
дарагія русічы мае,
калІ сэрца прагне бою, розум
ні на міг спакою не дае'?
3 ворагам сустрэча давядзецца.
трэба волю, вытрымку нам мець.
Прагну толькі ў стэпс палавецкім
паламаць нагостраны свой меч. - 13. Нам не пазычаць нідзе адвагі
у баі — яе у нас спаўна.
Ёсць жаданне, большае за смагу,
выпіць Дон шаломамі да дна! - 14. ...О, Баян! О, салавей былінны,
тваё слова гучнае, як медзь!
Вось бы зараз і табе прапець
славу князю і яго дружыне!
О, калі б запеў пачаў такі ты,
носячыся ў думках салаўём
зноў па дрэве, славячы ўсе бітвы,
што грымелі, як вясновы гром,—
розумам узняўся пад аблокі,
над палямі-доламі ляцеў,—
дык тады б на ноце на высокай
прагучаў бы ўсюды твой напеў.
Нагадаў бы ўсе былыя годы,
і ў гэты незабыўны год,
славячы мінулыя паходы,
ты апеў бы Ігара паход.
Сярод стэпаў і магіл-курганаў
праскакаў бы па траве густой,
дзе прайшоў магутны ўнук Траянаў
са сваёй дружынай баявой. - 15. Ты, Баян, пачаў бы сваю песню,
азірнуўшы далі навакол: - 16. — То не-бура сокалаў занесла
на палі шырокія і дол,—
то чарнее прамяністы ранак,
з далі хмары чорныя плывуць,—
на вялікі Дон чароды галак,
нібы апантаныя, лятуць. - 17. А пасля Вялеса ўнук герою
праспяваў бы, як і мае быць: - 18. «Коні ржуць за ціхаю Сулою,
слава ў стольным Кіеве звініць!
Трубы ў Нове-горадзе грымяць,
над Пуціўлем сцягі шалясцяць.
Зачакаўся Ігар-князь даўно —
Ўсевалада-брата не відно.
Вось і ён, буй-тур, здалёк імчыць,
аж зямля ўгінаецца, дрыжыць. - 19. I гаворыць Усевалад:
- 20. — Мой брат,
дзеці Святаслава мы з табой,
не адступім ні на крок назад,
выйграем любы нялёгкі бой. - 21. Коней вараных хутчэй сядлай,
- 22. бо мае ля Курска ўжо стаяць,
Русь святую, наш любімы край,
не павінны ворагі таптаць. - 23. А куране-воіны
славаю ўзброены,
на подзвІгі гатовыя,
у баях — нязломныя:
народжаны пад трубамі,
раслі пад шаломамі,
з канца кап'я — ускормлены,
усе шляхі вядомы ім.
Мячы заўжды нагостраны,
а ножны пазалочаны,
лукі іх нацягнуты, - 24. байцы з дарог не збочваюць,
як вецер, коні быстрыя,
імчаць па полю чыстаму. - 25. Дружна скачуць шэрымі ваўкамі
(іх ніхто з дарогі не саб'е)
І заўсёды здабывалі самі
у баях з ліхімі чужакамі
славу — князю,
гонар, чэі ь — сабе. - 26. У залатое стрэмя ступіў князь Ігар,
па чыстым полі імчыцца мігам, - 27. а сонца цеменню шлях засланіла,
- 28. ноч навальніцай птахаў разбудзіла,
і свіст звярыны лес абудзіў, - 29. на кроне дрэва ўздыбіўся Дзіў,
вяшчуе бяду незнаёмай зямлі:
Суражу, Посуллю, Корсаню і
Волзе, Памор'ю, акрузе ўсёй ханскай,
табе нават, ідал тмутараканскі! - 30. Полаўцы, пачуўшы вестку гэту,
кінулісч ўсе наўцёк за Дон.
А за імі на край бела-свету
Ігар-князь імчыцца наўздагон.
На шляхах няходжаных уночы
колы палавецкія рыпяць:
так, пачуўшы стрэл, бяду прарочаць
лебедзі, Іх проста не стрымаць —
пакідаць патрэбна ўтульны дом,
князь вядзе палкі на сіні Дон. - 31. А бяда за ім услед нясецца
і на птушак наганяе страх,
страх, які і сочыць, і смяецца,
на купчастых седзячы дубах,
у лагчынах — дзікі вой ваўкоў,
а ў нябёсаў — шумны спеў арлоў.
Злосныя арлы звяроў склікаюць
на здабычу — будзе шмат касцей.
Зводдалі лісіцы пазіраюць
і на бляск шчытоў, і на людзей.
Ігар князь на войска сваё глянуў: - 32. О, Руская зямля! Ты за курганам!
- 33. Доуга гасне ноч.
- 34. Але на ўсходзе
ўспыхнулі заранкі, знікнуў змрок. - 35. Салаўіны пошчак, як разводдзе,
у дуброве нечакана змоўк.
Гоман галак у кустах прачнуўся,
ад яго аж ранак здрыгануўся. - 36. Неўзабаве будзе бой крывавы:
Русічы ў суровай барацьбе
будуць здабываць для князя славу,
ну, а чэсць і гонар — для сябе. - 37. На світанні ў пятніцу над стэпам,
воінаў схаваўшы у кусты,
зліўшыся з зямлёй і чыстым небам,
плыў туман, бялёсы і густы.
Наступленнем раніцу сустрэлі
рускія адважныя палкі,
і яны ляцелі, нібы стрэлы,—
не змаглі схавацца чужакІ.
Патапталі русічы паганых
і багацця захапілі шмат,
нібы скарб, памчалі паланянак —
палавецкіх прыгажунь-дзяўчат. - 38. На дрыгве, няходжаных балотах,
каб свабодна ездзіць і хадзіць,
аксамітам, шоўкам з пазалотай
дружна пачалі масты масціць. - 39. Не было, вядома, неспадзеўкай,
што багацця князь сабе не браў.
Ханскі сцяг, сярэбранае дрэўка
і кап'ё нэ намяць ён узяў. - 40. Стэп шырокі — месца для начлега,
ды кастры пагашаны даўно.
Спіць гняздо бясстрашнага Алега,—
вельмІ ўжо стамілася яно.
Як яно далёка заляцела! - 41. Пазайздросці, быстракрылы птах,
ты, арол, ты горды сокал смслы,—
толькі ў вас магутны крыл размах,
пазайздросці, самы чорны воран —
ненавісны ішлаўчанін-вораг!
Да зары гняздо адпачывае
І ніхто не патрывожыць сон. - 42. Гзак, як воўк, у цемені ўцякае,
слсдам і Канчак бяжыць на Дон. - 43. Крывавыя зоры ўспыхнулі рана,
нібы на целе крывавыя раны. - 44. Чорныя хмары з-за мора ідуць,
неба маланкі крамсаюць, сякуць.
Чатыры сонцы — чатыры шатры
хмары імкнуцца зацьміць да зары. - 45. Хутка і грому вялікаму быць,
стрэламі з Дона вялікага ліць
дождж будзе тут, ля Каялі-ракі,
дзс прытаіліся стэпавікі. - 46. Клінкам і мячам вашым, русічы-братцы,
аб шлемь. чужынцаў тупіцца, ламацца.
Крывавыя зоры ўспыхнулі рана... - 47. О, Русі зямля!
Ты ўжо за курганам! - 48. Ветры, унукі Стрыбога,
абдымаюць прастор,
узнялі на дарогах
клубы пылу да зор,
3 мора стрэламі веюць,
хмарай сірэлы нясуць, - 49. зоры ў небе цямнеюць,
рэкі мутна цякуць. - 50. Стэп аглохнуў ад звону,
а сцягі шалясцяць:
палаўчане з-за Дону
мчаць на рускую раць,
каб з зямлі яе сцерці,
як траву, змяць, стаптаць. - 51. Палаўчане, як чэрці,
на ўсё поле крычаць.
Русічоў акружылі
з Дона, з розных бакоў. - 52. Русічы не злажылі
сваіх слаўных сцягоў.
Шчэ рады не радзеюць
твае, руская раць:
да шчыта шчыт — надзеннай
заслонай стаяць.
Як заранкі, палымнеюць стрэлы
і на сонцы — вострыя клінкі. - 53. Слаўны яр-тур Ўсевалад! Ты смела
Нішчыш палавецкіч палкі.
Сярод стэпу, ў самым цэнтры бою,
ты з мячом булатным у руках - 54. скачаш на кані адзін героем
і галовы усцілаюць шлях.
Ты, буй-тур, забыўшыся на стому,
не даеш ратунку чужакам: - 55. чорныя аварскія шаломы
рассякаеш з ходу напалам.
Колькі палягло іх тут, паганых,
і ніхто ім не паставіць крыж! - 56. Ці ж табе свае аплакваць раны,
калі ты жыццём не даражыш?
I, забыўшы у баі аб троне
залатым чарнігаўскім сваім,
Глебаўну любімую не ўспомніў,
ласку, цеплыню забыў зусім. - 57. Час ідзе. Мінуўся век Траяна,
і далёка Яраслава годы.
I паспелі пазабыцца рана
грозныя Алегавы паходы: - 58. каб захапіць бацькоўскі трон,
каваў мячом крамолу ён. - 59. Ён каня сядлаў у Тмутаракані,
ў залатое стрэмя сам сядаў, - 60. і на чыстым, як раса, світанні
звон у стольны Кіеў далятаў.
I са славай ён не разлучаўся,
што найлепш не ведацца з такой: - 61. Уладзімір затыкаць стараўся
вушы ..а чарнігаўскай сцяной. - 62. Не сцярпеў Барыс, сын Вячаслава:
за Алега крыўду меч узняў,
каля Кані-рэчкі зелен саван
буйнай галаве сваёй паслаў. - 63. На Каяль далёкую закінуў
сярод ночы Святаполка лёс:
да Святой Сафіі ў стольны Кіеў
цела бацькі мёртвага прывёз. - 64. Алег, нашчадак Святаслава,
на доўг забыўшыся, ён славу
сабе інакшую прыдбаў:
як вораг, сеючы крамолу,
ішоў у гарады і сёлы
і Гарыслававічам стаў.
Дажбога ўнук нёс толькі беды,
якіх народ нямала зведаў - 65. у тыя сумныя часы,
калі ў паміжусобных войнах
на землях ураджайных, вольных
не красавалі каласы,
радзелі людзі, як лясы.
Над імі груганы кружылі,
здабычу лёгкую дзялілі,
а галкі, гледзячы здаля,
вялі бяседы з пахвальбою,
што будуць і яны з ядою —
людзьмі усцелена зямля.
Нялёгкі час быў і суровы,
сіроты плакалі і ўдовы —
ішлі і войны, і няўрод. - 66. Было баёў вялікіх многа,
але крывавага такога
не ведаў свет, як у той год.
Ад зары да вечара — дзень цэлы,
з вечара І да світання зноў,
нібы бліскавіцы, радзеюць стрэлы
аб шаломы — громкі ўдар клінкоў.
Звон мячоў даносіцца булатных,
іскры вылятаюць з-пад падкоў.
Колькі палягло на полі ратным,
руская зямля, гваіх сыноў! - 67. Пачарнела поле пад нагамі
і дыміцца, як ралля вясной:
ўсё яно засеяна касцямі,
а паліта мужнаю крывёй.
Чэсць сваю баронячы і славу,
уступілі русічы ў той бой:
той пасеў, і горкі і крывавы,
на Русі ўзышоў тады бядой. - 68. Што мне шуміць,
што мне звініць - 69. далёка дзесь перад зарою?
То Ігар-князь вярнуць да бою
дружыны храбрыя імчыць.
Патрэбна брата выручаць,
на ганьбу ворагу не кінуць.
На ратным полі лепш загінуць,
чым так бясслаўна адступаць. - 70. Звінела сталь ў няроўнай сечы
і першы дзень, пасля — другі,
на трэці — і Ігара сцягі
на дол схіліліся, як вечар. - 71. I цемень пала над Каялай,
над быстрацечнаю ракой; - 72. тут кроў змяшалася з вадой —
Каяль зрабілася крывавай.
I толькі сведчыла яна:
разлука двух братоў настала,
віна крывавага не стала —
у сечы выпіта спаўна. - 73. Дружыны храбрыя ляжаць,
свой пір эакончыўшы ў бяссіллі:
сватоў удосталь напаілі,
самім ніколі больш не ўстаць.
Не засяваць ім болей поле
і меч сталевы не вастрыць. - 74. Трава ў журбе цяжкой маўчыць,
і дрэвы нізка хіляць голле. - 75. , браты! Палынная часіна
крэпам сонца зацягнула зноў:
прыняла пустынная чужына
у магілы слаўных сакалоў. - 76. I ўзнялася вешчаю дзяўчынай
крыўда з тых далёкіх курганоў.
Паляцела ў паднябессі сінім
на зямлю Траяна і на Дон,
узмахнула крыллем лебядзіным,
распляскала славу даўніх дзён,
калі ўсе князі сям'ёй адзінай
пажыналі перамогі плён. - 77. Не вялі вайны паміж сабою
і не мепі зайздрасці зусім,
не было талы вялікім тое,
шю было ў сапраўднасці малым.
А цяпер — адкуль прыйшло такое? —
не да дружбы, не да згоды ім.
На саміх сябе куюць крамолу, - 78. а паганцы-чужакі не спяць,
топчуць Русь, палі яе і долы,
і ніхто не можа іх стрымаць.
На Русі заціхнуў смех вясёлы
і паўсюды песень не чуваць. - 79. Ой, далёка заляцеў ты, сокал!
Аж за сіне мора — не відаць!
Не падумаў, што ты, адзінокі,
можаш птах усіх перастраляць.
Над табою — чорныя аблокі,
над дружынай — вораны крычаць. - 80. – – –
- 81. Ходзіць гора па Русі вялікай,
ходзіць, не збіваецца з дарог,
пагражае Карна смертным крыкам,
трубіць Жля - 82. у іскрамётны рог.
Над Траяна светаносным краем
полымя пажараў не згасае.
Не зязюль вяселых кукаванне
у дуброве ў ранні час такі,
а ляціць усюды плач-кананне —
то галосяць рускія жанкі. - 83. Мілыя і дарагія Лады,
вы куды падзеліся ад нас?
Ці жыццю і сонцу вы не рады?
Дзе знайсці цяпер, скажыце, вас?
Можа, вас шукаць у чыстым полі?
Можа, заблудзіліся ў барах?
Мыслямі не вымысліць ніколі,
вас не ўцумаць думкамі ў вяках.
Вас не згледзець слёзнымі вачыма
і да сэрцаў вас не прытуліць.
Нашы Лады — любыя жанчыны,
золата вам болей не насіць. - 84. Стогне Кіеў стольны над гарою,
хмары над Чарнігавам вісяць. - 85. Слёзы па Русі цякуць ракою,
а бяды і гора не стрымаць. - 86. I пакуль штодзённыя крамолы
між сабой тайком князі вядуць,
нападаюць полаўцы на селы
і даніну шчодрую бяруць. - 87. I бяруць на ўсіх яе дарогах —
па вавёрцы з кожнага двара.
Едуць на радзіму з перамогай,
не чакаць ад чужакоў дабра. - 88. Два браты у гэтым вінаваты —
ігар і Усевалад. Яны
разбудзілі полаўцаў паганых
для набегаў і цяжкой вайны.
А яшчэ зусім-зусім нядаўна
кіеўскі вялікі Святаслаў,
мудры бацька, грозны, мужны, слаўны, - 89. пад пятою полаўцаў трымаў.
На зямлю паганую, чужую
ён палкІ свае адважна вёў,
раць скрышыў нязломную, стальную,
і яе не адшукаць слядоў.
Прытаптаў і параўняў узгоркі,
ўскаламуціў чыстую ваду,
дзе і сонца плавала, і зоркі,
хоць бяры рукою на віду.
Асушыў балоты, ручаІны
і праз стэп праклаў да мора шлях,
праімчаўся, як віхор, з дрўжынай
ён з клінком-маланкай у руках.
На Русі адразу страх загінуў,
людзі не баяліся пагроз:
Святаслаў у слаўны стольны Кіеў
Кабяка паганага прывёз. - 90. I грымела, не змаўкала слава
кожны дзень у памятны той год.
Немцы, венецэйцы і марава
Святаслава славілі паход.
Славілі яго і дакаралі
Ігара, які ў палоне быў,
што багацце рускае ў Каяле
і дружыны славу патапіў.
Хай вініць цяпер сябс самога,
напаткаўшы у паходзе зло, - 91. што сядла не ўбачыць залатога,
калі сеў у рабскае сядло. - 92. I замоўклі весялосць і песні
на Русі у горкі, сумны час,
што луналі у чыстым паднябессі,
бралі сэрца у палон не раз.
На гарах, у Кіеве далёкім,
у свяцёлцы-цераме высокім, - 93. Святаславу сніўся смутны сон.
Уначы, прачнуўшыся, глыбокай,
адагнаўшы страх ад сваіх вокан,
загадаў сабраць баяраў ён.
Ім сказаў з трывогаю вялікай,
апусціўшы нізка галаву: - 94. — Ноччу сон прысніўся нейкі дзікі,
а было нібыта наяву: - 95. – – –
- 96. – – –
- 97. – – –
- 98. – – –
- 99. – – –
- 100. – – –
- 101. – – –
- 102. – – –
- 103. – – –
- 104. – – –
- 105. – – –
- 106. – – –
- 107. – – –
- 108. – – –
- 109. – – –
- 110. Толькі мы пра весялосць забылі,
нібы мы, дружына, у бяссіллі. - 111. Позіркам акінуўшы гады,
што прайшлі у барацьбе суровай,
мудры Святаслаў сказаў тады
са слязамі змешанае слова: - 112. — Вымушан вас, дзеці, дакарань,
а не ганарыцца сёння вамі:
рана пачалі вы пагражаць
полаўцам булатнымі мячамі.
Вы, не пажадаўшы зразумець
мудрасці, якой мы вас вучылі,
рана славу захацелі мець
і сваё багацце загубілі. - 113. Сэрцы гартаваныя у вас,
як са сталі востры меч булатны.
Вы ў нядобры выступілі час
мерыць сілы там, на полі ратным.
Сярод свету у краі чужым
вы за праўду і за Русь стаялі,
і таму без гонару зусім
кроў сваю чужынцы пралівалі.
Не пасуцца коні за Сулой,
мсрлпс ;кі не крычаць у жыце. - 114. Сівізне сярэбранан маей
што зрабілі, храбрыя, скажыце? - 115. У паходах многіх я бываў,
у якіх мы ўсе былі адзіны.
Дзе ты, брат мой грозны Яраслаў,
са сваёй чарнігаўскай дружынай?
Дзе татраны, тапчакі, скажы,
шэльберы, равугі і альберы,
што ў бой, хапаючы нажы,
без шчытоў кідаліся наперад?
Крык пачуюць ворагі — і ў страх,
хто як мог уцёкам ратаваўся.
Вы перамагалі у баях,
славы гром далёка раздаваўся. - 116. Вы сказалі у нядобры час:
«У паходзе мы сябе ацэнім,
слава дзён мінулых будзе ў нас,
будучую між сабой падзелім». - 117. Як, старому, скінуць мне гады,
каб і зноў узняцца змог высока? - 118. Набярэцца мудрасці тады,
калі ў ліньцы пабывае сокал.
Ён тады высока узляціць,
зможа усе цяжкасці адолець
і гняздо, дзе вырас, разбурыць
ён драпежным птушкам не дазволіць. - 119. – – –
- 120. Як вярнуць далёкі час назад?
Што адзін зрабіць для справы зможаш?
Тут бяда: забыў пра брата брат
і ніяк бядзе не дапаможаш.
А яе ніяк не затрымаць,
яна вісне хмараю над намі: - 121. русічы пад Рымавым крычаць,
і сякуць іх полаўцы клінкамі.
Уладзімір. ледзь ад ран жывы,
над сабой не бачыць сіні неба,
не ўзнімае гордай галавы — - 122. гора сыну доблеснага Глеба!
- 123. Князь вялікі Ўсевалад! Хіба ў нас
кроў у жылах б'ецца не адна?
Ваяваць жа ты умееш слаўна,
як між намі вырасла сцяна?
I на дружбу пазабыў хіба ты?
Слоў дзядоў не помніш залатых?
Дзе ж любоў падзелася да брата?
Хоць у думках прыляці сюды!
Завітай, брат, па святому доўгу
і руку браторскую падай! - 124. Распляскаць вяслом ты можаш Волгу,
выпіць Дон шаломамі да дна! - 125. – – –
- 126. Нездабруе вораг аніякі,
калі храбрых Глебавых сыноў
кінеш мужна ў полымя атакі,
дык дружыны злягуць чужакоў.
Ператворым чужакоў паганых
у рабоў. I будзем прадаваць:
па нагаце — дзевак-паланянак,
за мужчыну — па разані браць.
Прыскачы, брат, на кані гарачым
і ў бядзе братам дапамажы,
перамогу пірам мы адзначым,
толькі, дарагі ты, паспяшы! - 127. Ты, буй-Рурык, і Давід адважны!
Прыгадайце маладосць сваю,
як раней мужнелі ў бясстрашшы
у далёкім, у чужым краю. - 128. Ці ж не вашы храбрыя дружыны
па закону дружбы і любві
секлі ўсіх паганцаў на чужыне
і шаломы плавалі ў крыві?
А цяпер — куды ўцякаць, не знаюць.
разбрыліся храбрыя палкі
і, як туры, з крыкам паміраюць
ад клінка варожае рукі. - 129. Дык сядлайце быстраногІх коней,
за святую праўду пастаім,
чужакоў з усёй зямлі прагонім
і братоў на ганьбу не дадзім!
Нснавісных полаўцаў паганых
з рускае зямлі навек змяцём,
пастаім за Ігаравы раны,
што гараць, пякельныя, агнём! - 130. Княжа Яраслаў! Мы Асмамыслам
названы ў народзе нездарма.
Над табою хмара нс навісла,
слава пасялілася сама.
Да аблок узняў яе, памножыў,
і Карпаты, як каня, стрыножыў.
Іх падпср жалезнымі клінкамі,
што надзейнай вартаю стаяць,
ты, Дунай, трымаеш пад замкамі.
паднябессем здольны кіраваць,
каралю дарогу заступіў - 131. і вароты ў Кіеў адчыніў.
Пільна ўзіраешся ўдалеч,—
за свой лёс спакойная зямля:
б'е султанаў ненавісмых Галіч
стрэламі-маланкамі здаля. - 132. Навастры стралу на Канчака,
на паганца, злога чужака.
Клічу цябе, княжа, на падмогу,
чужакам адпомсці па чарзе
за зямлю Русі, маю трывогу
І за раны Ігаравы ўсе! - 133. Ты, буй-тур Раман, і ты, Мсціслаў!
Ці ж не вас паходы паланілІ,
храбры дух на подзвіг узнімаў —
і нідзе вам крылы не падбілі? - 134. вашай чыстай зелені дуброў
вы кружьтлі ў сінім паднябессі:
па палёце бачна сакалоў,
нтушак разлічае люд па песні.
Храбрыя, не падалі ані,
смертнай не баяліся часіны,
птахаў падбівалі ў вышыні
мужнаю адвагай сакалінай. - 135. Ёсць у вас для бітвы малайцы
у шаломах кованых лацінскіх,—
гнеўныя рашучыя байцы
не давалі ў крыўду сваіх блізкіх.
I Літва, Ятвага з Хінавой,
Дзерамела з полаўцамі разам
не ўступалі ў смертаносны бой,
слаўныя князі, яшчэ ні разу.
Ворагі стаялі, як слупы,
пазабыўшы смеласць і адвагу,
і галовы клалі, як снапы,
пад мячы булатныя і сцягі. - 136. Не ўваскрэсне Ігара дружына,
сонца славы згасла над зямлёй:
наступіла чорная часіна
і зара туманіцца крывёй.
Не к дабру раняюць лісце дрэвы: - 137. уздоўж Росі і Сулы-ракі
пад свае чужацкія напевы
дзеляць гарады стэпавікі. - 138. Кліча Дон, князі, у бой рашучы,
навастрыце стрэлы і мячы!
Ворагу ад смерці немінучай,
ад святое помсты не ўцячы! - 139. – – –
- 140. Храбрыя Мсціслававічы! Вас,
шасцікрыльцаў, трое, гартаваных,
клічу я ў паход у добры час
адплаціць за Ігаравы раны.
Помсцяпь за рускую зямлю
князь Інгвар і Ўсевалад умела.
Вам, браты, дакору не зраблю —
бой вялі заўжды сумленна, смела.
Вы хітрыць ніколі не любілі
і па праўдзе гарады дзялілі
за бацькоўскім залатым сталом.
Мо цяпер ў дарозе вы прысталі? - 141. Дзе кап'ё з адметнай польскай сталі,
верны шчыт і дзедаўскі шалом? - 142. Не давайце ворагу праходу,
зачыніце ворагу вароты!
I не сяр эбраную хвалю - 143. Сула нясе Пераяслаўлю,
а муць у веснавы разліў.
Пад клікі полаўцаў паганых
цячэ Дзвіна балотам-багнай
да Полацка, што грозным быў. - 144. Васількаў сын у раз апошні
раніыў пажаць чужыя пожні,
чужую патаптаць траву.
Яму карцела, Ізяславу,
шчэ больш памножыць дзеда славу —
заваяваць сабе Літву.
Узяў кірунак ён вядомы,
і аб літоўскія шаломы
ён вострым мечам пазваніў.
У сечы грознай і крывавай
ен славу дзеда Усяслава
азмрочыў і навек згубіў. - 145. Сказаў ён перад смерцю любай:
- 146. — Вось і знайшоў сабе я згубу,—
акінуў далі навакол:
— Дружына, князь, твая з табою
на ратным смертным полі бою
галовамі заслала дол.
Крывавай пснаю умыўся,
з сырой зямлёю парндніўся
і болей не сустрэў зары.
Навек героі ўсе заснулі,
дружыну птахі апранулі,
і палізалі кроў звяры. - 147. І не было тут Брачыслава.
другога брата Усяслава,
ён, Брачыслаў, навекі змоўк:
як сокал, вылецеўшы з цела,
душа янтарная ўзляцела
у паднябессе, да аблок. - 148. Замоўклі песні і вяснянкі,
пагаслі зыркія заранкі,
і струны болей нс звіняць.
Нікога сонца не галубіць,
трывожна ў Гродні трубы трубяць,
сцягі ў жалобе шалясцяць. - 149. Яраслава ўнукі і Усяслава!
Нахіліце сцягі да зямлі
і схавайце ў ножны меч крывавы. - 150. вы згубілі нашых дзедаў славу,
а сваёй дабіцца не змаглі. - 151. Брат на брата лютаю вайною
вы ішлі, трымаючы клінкі,
поле засяваючы крывёю. - 152. тых часоў нам не даюць спакою
полаўцаў варожыя палкі.
Быў сёмы век Траянаў Быў - 153. князь Ўсяслаў, які рабіў
любую справу грознай сілай.
У сэрцы лютасць нёс заўжды
і кінуў жэрабя тады
ён аб дзяўчыне, сэрцу мілай. - 154. Князь думаў: хітрасць дапаможа,
якую, як клінок у ножнах,
глыбока ў сэрцы захаваў.
Нарэшце, дачакаўшы дня,
сам асядлаў свайго каня
і паімчаў у стольны Кіеў.
Ды слаўны кіеўскі прастол
не пасадзіў яго за стол,—
далёка меч яго адкінуў. - 155. Як люты ненажэрны воўк,
князь апаўночы наўцёк
падаўся з Белгарада ўпотай. - 156. Сякеру ранкам навастрыў,
прасек і хутка адчыніў
ён наўгародскія вароты.
Такое Яраслаў не сніў!
Бо слава, у якой хадзіў,
рассечана адзіным мігам.
Неўтаймаваны Усяслаў - 157. праз лес-дуброву паскакаў
ваўком з Дудутак на Нямігу.
На Нямізе галоў, як снапоў
сцелюць іх і малоцяць цапамі.
Звон булатны нясецца з такоў,
днямі цэлымі, нават начамі.
Безнадзейна — не заглушу
гэты звон малацьбы ашалелай:
не зярняты тут веюць — душу
адвяваюць навекі ад цела. - 158. Ад крыві пачарнелі лугі
ўздоўж Нямізе крывачай, успененай,
і крутыя яе барагі
не дабром, а касцямі засеяны. - 159. Усяслаў удзень вяршыў суды,
між князёў дзяліў ён гарады,
а затое ночы ён не спаў,
па дарогах, нібы воўк, скакаў:
пакідаў ён Кіеў на змярканні
і да пеўняў быў у Тмутаракані.
Ведаў шмат няходжаных дарог.
Хорсу бег перасягнуць ён мог. - 160. Для Усяслава ў Полацку званы
абуджаюць берагі Дзвіны,—
пераліўны звон той на зары
слухаў ён на Кіеўскай гары. - 161. Хоць душа празорлівай была,
ды не раз яго ўжо падвяла.
I тады не радасць ён дзяліў —
горную атруту моўчкі піў. - 162. Гаварыў Баян яму не раз:
- 163. «Помні, князь: праб'е твой хутка час!
Ні хутрун, ні птушка, нават хват
не міне суд Бога — гэта факт». - 164. Стогне Русь гаротная ад мук
ад усходу сонца да заходу.
1 не ўспомніць храбры, смелы ўнук
сваіх дзедаў слаўныя паходы. - 165. А былі князі, якім хвала
праз вякі пяецца у народзе:
слава Уладзіміра ўзышла
і, як сонца з неба, не сыходзіць.
3 ім нямала пройдзена дарог,
быў з братамі ён на полі ратным,
прыкаваць ніхто яго не мог
да уласных кіеўскіх палатаў. - 166. Больш не звоняць славаю сцягі.
разам вецер іх не развявае:
сцяг трымае Рурык, а другі
над сабою брат Давід ўзнімае.
У нялёгкі, горкі час такі
пра братоу брагы не ўспамінаюць;
стрэлы раэлятаюцца ў бакі,
паасобку - 167. і мячы спяваюць.
- 168. Частка трэцяя
Невядомаю зязюлькай рана-рана
над Дунаем сіняю ракой
чуцсы голас —
плача Яраслаўна
на сцяне ў Пуціўлі гарадской: - 169. «Узнімуся я зязюлькай беднай
на Дунай шукаць сваю вясну - 170. І ў рацэ Каяле чыстай, светлай
свой рукаў бабровы абмакну.
I над стэпам, дзе пажухлі травы,
буду я, гаротная, лятаць, - 171. вытру князю дарагому раны,
што на цсле воіна смыляць». - 172. У каго вайна навек забрала
самых блізкіх, дарагіх людзей,
тым праз слёзы кажа на забрале
Яраслаўна не кідаць надзей: - 173. «Вецер, вецер! Мой вятрыска любы,
самы наймагутны ты такі, - 174. ты чужыя стрэлы на загубу
не нясі на рускія палкі.
Аднясі, адкінь убок далёка,
толькі смерць, прашу цябе, не сей,
узніміся лепей пад аблокі
і развей іх, чорныя, развей! - 175. Ці ж табе, скажы, прастору мала
караблі па сіню мору гнаць,
на свабодзе грозны вал за валам ,
лё'гка, як пушынку, узнімаць?
Буду я табе навек удзячна,—
ці ж не чуеш горкіх слоў маіх? - 176. Ой, чаму маё развеяў шчасце
па гарачых кавылях густых?» - 177. Над Пуціўлем чорныя зарніцы,
сохне ад гарачых слёз трава:
кожны ранак беднаю зігзіцай
Яраслаўна плача, бы ўдава: - 178. «0, Дняпро Славуціч! Ты адзіны,
хто прабіў праз горы ў стэпы шлях, - 179. ты насіў на быстрацечнай плыні
Святаслава з войскам на чаўнах.
Нёс яго да Кабякова стану
і дадому з перамогай нёс. - 180. Прад табою на калені стану
і за твой маліцца буду лёс.
Выйду князя сустракаць на строму,
кінуся на шыю, абдыму,
толькі ты вярні яго дадому,
каб не слала горкіх слёз яму». - 181. I калі на зоры ледзь займае,
ледзь заранка зыркая мільгне,
Яраслаўна слёзы не ўцірае,
у Пуціўлі плача, на сцяне: - 182. «Сонца! Тройчы слаўнае! Адно ты
дорыш людзям ласку, цеплыню, - 183. ці ж маёй не бачыш адзіноты,—
я не рада ні табе, ні дню?
Я далей трываць зусім не ў сілах,
не магу на неба я глядзець.
Сонца, сонца! Што ты нарабіла,
стала ўсё чырвонае, як медзь?
Злосным, невыносным і пякельным
ты чаму зрабілася такім?
Нібы зачарованае, вельмі
памагаеш полаўцам чужым?
Ці ж табе не страшна бачыць мукі
воінаў, якіх ты апякло
і скруціла смагаю іх рукі,
калчаны заткнула, як назло?» - 184. Разгулялася мора,
не спыніць, не суняць,
плешча хваляй салёнай,
пырскі ўдалеч ляцяць.
Слуп высокі узняўся
ад вады да нябёс.
Ігар думае думу
пра паход свой і лёс. - 185. А начныя прасторы
немагчыма абняць,
згаслі ясныя зоры
і зусім не гараць.
Ігар ў думках ля дому
змерыў шлях да канца
ад вялікага Дону
да малога Данца.
А за Донам вялікім —
цішыня, цішыня,
ані шуму, ні крыку,
хоць бы тупат каня.
Пахне поўнач настоем
перастоеных траў. - 186. I Аўлур за ракою
салаўём засвістаў.
Зноў ні гуку, ні слова,
толькі іскры кастроў.
Значыць, коні гатовы,
час уцёкаў прыйшоў.
А марудзіць тут нельга,
можа варта прыйсці...
Крыйся хмарамі, неба,
маладзік, не свяці!
Ірвануліся коні,
цокат звонкі падкоў:
узнялася пагоня
з самых розных бакоў. - 187. Здрыгануліся вежы,
зашумела трава.
Стэп — для ўцёкаў бязмежжа,
калі ёсць галава!
Бачыць князь: пагоня даганяе — - 188. і ў чарот ён скача гарнастаем.
Паспрабуй, пагоня, дагані:
то ён — лебедзь, то ён — на кані. - 189. А калі з каня ў вадзе упаў,
быстроногім воўкам паскакаў. - 190. То да Дона воўкам ён бяжыць,
то ў аблоках сокалам ляціць,
дзе ўпадзе на чыстую ваду,
там страляе качак на хаду. - 191. Калі Ігар сокалам ляціць,
воўкам па зямлі Аўлур імчыць.
...3 траў расу сцюдзёную пазбілі
і прысталі коні ў белым мыле.
За Данцом — мурожныя лугі,
хвалі б'юцца звонка ў берагі,
асака высокая шуміць,
і чарот спявае і звініць. - 192. I сказаў Данец, як верны брат:
- 193. — За цябе я, княжа, вельмі рад.
У цябе, князь Ігар, слаўны лёс —
рускім землям радасць ты прынёс.
Людзі, і дубровы, і бары
будуць песняй славіць на зары;
і брахаць на вецер, як ганчак,
будзе ненавісны хан Канчак. - 194. Ігар-князь прамовіў у адказ:
- 195. — Нагадаю я цябе не раз!
Колькі ў цябе велічы, якой
не зраўняцца ні з адной ракой!
Ты, Данец, мне смагу наталяў,
хваляю чысцейшай абдаваў,
ласкавая хваля, як рука,
у цябе, святлейшая рака.
Не забуду тваіх чыстых хваль,
што мяне гайдалі, неслі ўдаль.
На берагах сярэбраных
з густых зялёных траў,
як маці клапатлівая,
пасцель мне мякка слаў,
а туманамі цёплымі
ты накрываў мяне,
як самаробнай посцілкай,
сатканай па вясне.
Прасіў вятры крылатыя
да дрэва не хадзіць,
каб сон мой не трывожыць,
да ранку не будзіць... - 196. I калі ўначы я моцна спаў,
ты мой сон надзейна вартаваў:
лебедзем — у чыстай сіняве,
чайкай — на вадзе і на траве,
сокалам, забыўшыся на страх,
на крылатых пеністых вятрах. - 197. А Стугна — інакшая рака.
Свой выток узяўшы з ручайка,
пазбірала ўсе чужыя воды
з рэчак і маленькіх ручайкоў,
сквапная, выходзіць з берагоў,
бурна разліваецца заўседы.
Не дастаць яе ніколі дна,
вельмі ганарыстая яна
і яшчэ драпежніца якая!
Бурная, імчыць яна удаль,
уздымае грэбні сваіх хваль,
радасць чалавека паглынае.
Князя Расціслава, юнака,
праглынула сквапніца-рака,—
князю Днепр навекі зачыніла. - 198. На высокім березе крутым
па сыночку любым, дарагім
плача маці — выплакала вочы. - 199. Для яе павялі кветкі ўсе,
не іскрацца зоры у расе,
месячка не бачыць яна ўночы.
Дрэва пахілІлася ў журбе,
І яна, падобная вярбе,
што стаіць у смутку адзінока,
апусціла нізка галаву,
спадзяецца, можа, наяву
тут пачуе свайго сына крокі. - 200. Не сарокі стракочуць
і не крыкі варон,—
то за князем пагоня
імчыць наўздагон,
клубы пылу ўзнімае,
князь, цябе даганяе.
На замыленых конях,
што прысталі зусім,
Гзак наперадзе скача,
а Канчак той — за ім:
у настроІ паганым
палавецкія ханы.
Толькі Ігара-князя
ім ніяк не здагнаць. - 201. I заціхлі сарокі,
і вароны маўчаць. - 202. Попаўзні ўсе дрэвы абплялі,
поўзаюць яны і па зямлі.
У настроі добрым, бы ў дзятвы,
значаць стукам князю шлях дзятлы:
«Да сваёй жаданае ракі,
князь, імчыся толькі напрасткі!»
Салаўі не моўкнуць да зары,
І пяюць дубровы і бары,
плешча хваляй Дон у берагі:
«На свабодзе Ігар дарагі!» - 203. Гзак гаворыць Канчаку:
- 204. «Калі
ад гнязда імчыцца сокал з песняй,
залатой стралою падстралі
сакаляці ў чыстым паднябессі». - 205. «Калі сокал да гнязда ляціць,—
адказаў Канчак,— - 206. то мы павінны
яго разам з песняй прыманіць
самаю прыгожаю дзяўчынай». - 207. Не згадзіўся з довадам такім
Гзак стары, што мудры стаў з гадамі: - 208. «Сокал можа у гняздзе чужым
нас пакінуць з голымі рукамі:
Усё роўна ў церам свой зляціць
І красуню панясе з сабою,
нас чужыя птушкі будуць біць,
і не будзе ведаць стан спакою». - 209. Сказаў Баян, які не ўмеў баяцца
пагрозаў розных,— праўда даражэй: - 210. — Бяда плячам без галавы застацца,
а галаве жыць нельга без плячэй.
Без Ігара нам сонца не свяціла,
стаяла ноч густая над зямлёй,
зямля ўздыхала цяжка, не радзіла
і пахла горкай лебядой-травой. - 211. Даль Іскрыцца кроплямі расы —
Ігар-князь з'явіўся на Русі. - 212. Плешча светлай хваляю Дунай,
песні не сціхаюць з краю ў край,
ў стольны Кіеў, вольныя, ляцяць,
цераз мора іх вятры імчаць. - 213. У Барычаў завітаў князь раніцой,
памаліўся Пірагошчы ён святой. - 214. Рады сёлы,
гарады вясёлы! - 215. Пелі песні мы князям старым,
а цяпер чарга і маладым.
Самі струны кажуць: - 216. Слава, Ігар-княжа!
Слава, буй-тур Усевалад, табе!
Князю Уладзіміру — славы дзве! - 217. Слава ўсім, хто чужакоў граміў,
хто дружыны у паход вадзіў! - 218. Жывіце ў дружбе доўгія гады!
Жывіце і не ведайцс бяды!
Ссылка
Если вы используете корпус в научной работе, пожалуйста, сошлитесь на эту публикацию:
Орехов Б. В. Параллельный корпус переводов «Слова о полку Игореве»: итоги и перспективы // Национальный корпус русского языка: 2006—2008. Новые результаты и перспективы. — СПб.: Нестор-История, 2009. — С. 462—473.