Белорусский перевод И. Чигринова
«Спадчина». 1991. № 6. С. 105–110
- 1. Ці не лепей было б, каб нам, брацця, пачаць старадаўнімі словамі цяжкіх аповесцяў пра паход Ігараў, Ігара Святаслаўліча?
- 2. Але не — пачацца гэтай песні па былінах нашага часу, а не па звычаю Баянаву.
- 3. Бо вешчы Баян, калі хацеў песню складаць, дык расцякаўся думкай па дрэве, а то й ваўком шэрым па эямлі, шызым арлом пад аблокамі,
- 4. таму як помніў ён, кажуць, усобіцы першых часоў. Тады напускаў 10 сокалаў на стада лебедзяў, і якога лебедзя даганяў сокал — той спярша і пачыіаў песню старому Яраславу, храбраму Мсціславу, што зарэзаў Радзедзю перад палкамі касожскімі, так-сама Раману Святаслаўлічу.
- 5. А Баян, брацця, не сокалаў 10 на стада лебедзяў напускаў, а свае вешчыя пальцы клаў на жывыя струны, і тыя ўжо самі славу князям пяялі.
- 6. Дык пачнем жа, брацця, аповесць гэту ад старога Уладзіміра да цяперашняга, Ігара, што суладаў розум сілаю і навастрыў сэрца мужнасцю,
- 7. набраўся барацьбянага духу ды павёў свае адважныя палкі на эямлю Палавецкую за зямлю Рускую...
- 8. Тады Ігар глянуў на светлае сонца і ўбачыў, што ўсё войска пакрыта цемнатой ад яго.
- 9. I сказаў Ігар дружыне:
- 10. «Брацця і дружына! Лепей забітым быць, чым узятым у палон;
- 11. дык сядзем, брацця, на свае борздыя коні ды паглядэім на сіні Дон».
- 12. Страсць князю розум затлуміла, і жаданне зведаць Дону вялікага заступіла прыкмету.
- 13. «Хачу,— сказаў,— кап'ё пераламаць на краі поля Палавецкага; з вамі, русіны, хачу альбо галаву палажыць, альбо шоламам вады напіцца з Дона».
- 14. О Баян, салавей старых часоў! Каб жа ты палкі гэтыя апеў, скачучы думкамі па дрэве, сягаючы розумам пад аблокі, ствараючы славу вакол нашага часу, уэыходзячы па сцежцы Траянавай з палёў на горы!
- 15. Так бы пець песню Ігару, таго ўнука:
- 16. «Не бура сокалаў занесла праз палі шырокія — чароды галак імкнуць к Дону вялікаму».
- 17. Альбо гэтак вось апяваў бы ты, вешчы Баян, унук Вялесаў:
- 18. «Коні ржуць за Сулой — звініць слава ў Кіеве! Трубяць трубы ў Новаградзе, стаяць сцягі ў ПуціўлІ»; Ігар чакае мілага брата Усевалада.
- 19. I сказаў яму Буй-Тур Усевалад:
- 20. «Адзін брат, адэін свет светлы — ты, Ігар! Абодва мы Светаслаўлічы!
- 21. Сядлай жаг брат, свае борэдыя коні,
- 22. а мае гатовы, ужо асядланы наперад ля Курска.
- 23. А мае чуршчане бывалыя воі: пад трубамі ўзрошчаныя, пад шоламамі ўзгадаваныя, з канца кап'я ўскормленыя;
- 24. шляхі ім вядомыя, стромы ім энаёмыя, лукі ў іх нацягнутыя, калчаны раскрытыя, шаблі навостраныя.
- 25. Самі Імчаць, як шэрыя ваўкі ў полі, шукаючы сабе чэсці, а княэю — славы».
- 26. Тады ўступіў Ігар-князь у залатыя страмёны, паехаў па чыстым лолі.
- 27. Сонца яму пацёмкамі шлях эаступіла,
- 28. ноч пагрозлівымі стогнамі птушак абудзілася, свіст звярыны пачуўся,
- 29. страпянуўся Дзіў, кліча ўсіх на вяршаліны дрэў, хоча, каб прыслухаліся да чужых земляў: Волгі, і Памор'я, і Пасулля, і Суража, і Корсуня, і да цябе, Тмутараканскі ідал!
- 30. А полаўцы негатовымі дарогамі пабеглі к Дону вялікаму: рыпяць вазы апоўначы, нібыта патрывожаныя лебедзі. Ігар к Дону вояў вядзе.
- 31. I ўжо яго пагібелі чакаюць птушкі на дрэвах, ваўкі ў тым жа чаканні выюць па ярах, арлы сваім клёкатам звяроў на косці клічуць, лісіцы брэшуць на бліскучыя шчыты.
- 32. О руская зямля! Ужо за пагоркам ты!
- 33. Доўга цёмная ноч ляжала ў мроку.
- 34. Але вось пачаўся світанак, туман над палямі паплыў,
- 35. салаўіны спеў заціх, а гоман галак прачнуўся.
- 36. Русіны шырокія палі чырвонымі шчытамі перагарадэілі, шукаючы сабе чэсці, а князю — славы.
- 37. Спазаранку ў пятніцу, патаптаўшы паганыя палкі палавецкія і рассыпаўшыся стрэламі па полі, памчалі прыгожых дзяўчат, а з імі золата, і папоны, і дарагія аксаміты.
- 38. Плашчамі, і апоньчамі, і кажухамі, і ўсялякімі ўборамі палавецкімі сталі масты масціць на балотах і гразіўцах.
- 39. Чырвоны сцяг, хвругвв белая, чырвоны бунчук, срэбранае кап'ё — храбраму Святаслаўлічу!
- 40. Дрэмле ў полі Алегава харобрае гняздо. Далёка заляцела!
- 41. Не было яно на крыўду народжана ні сокалу, ні крэчату, ні табе, чорны груган, паганы палаўчанін!
- 42. Гзак імкне шэрым ваўком, Канчак яму след пазначае к Дону вялікаму.
- 43. На другі дзень дужа рана крывавыя зоры світанак абуджаюць,
- 44. чорныя хмары з морв ідуць, хочуць засланіць 4 сонцы, а ў іх трапечуцца сінія маланкі.
- 45. Быць грому вялікаму, ісці дажджу стрэламі з Дона вялікагаі.
- 46. Тут коп'ям паламацца, тут шаблям затупіцца аб шоламы палавецкія, на рацэ на Каяле, ля Дона вялікага.
- 47. О Руская зямля, ужо за пагоркам ты!
- 48. I вось ужо вятры, Стрыбогавы ўнукі, павеялі э мора стрэламі на адважныя палкі Ігаравы.
- 49. Зямля гудзе, рэкі мутна цякуць, пыл палі засцілае,
- 50. сцягі папярэджваюць: «Полаўцы ідуць!»; ад Дона, і ад мора,
- 51. і з усіх бакоў рускія палкі яны абступілі.
- 52. Дзеці нечысцівых крыкам палі перагврадзілі, а адважныя русіны чырвонымі шчытамі.
- 53. Яр-Тур Усевалад! Стаіш ты са зброяй наперадэе, пасылаеш на вояў стрэлы, грыміш па шоламах мячамі сталёвымі.
- 54. Куды, Тур, ні кінешся, сваім залатым шолвмам свецячы,— там ляжаць паганыя гвловы пвлавецкія,
- 55. пашчапаны шаблямі гартвванымі шоламы аварскія ад тввёй рукІ, Яр-Тур Усевалвд!
- 56. Якая рана ўтрымве, брвцця, таго, хто забыўся пра пашану і багацце, эабыўся і на бвцьквўскі стол у Чарнігаве, і сваёй мілвй жонкі, прыгожай Глебаўны, кахвнне і ласкуі.
- 57. Былі вякі Траянавы, мінуліся гады Яраслава, былі і войны Алегавы, Алега Святаслаўліча.
- 58. Той жа Алег мячом крамолу каваў і стрэлы па зямлі сеяў.
- 59. Ступае ў залатое стрэмя ў горадзе Тмутврвквні,
- 60. звон жв той даўны чуе вялікі Яраславаў
- 61. сын Усевалад, а Улвдзімір кожнага ранку вушы затыкаў у Чарнігаве.
- 62. Барыса ж Вячяслвўліча прага славы на смерць прывяла, і на Каніну зялёную пасцель паслала зв крыўду Алегаву, храбрага і мвлвдогв князя.
- 63. тае ж Каялы Святаполк беражліва павёэ бацьку свайго паміж угорскімі інаходцамі да Сафіі святой у Кіеў.
- 64. Тады пры Алегу Гарыслаўлічу сеяліся і ўзрасталі ўсобіцы, гінуў дабрабыт Даждж-Божавых унукаў, у княскіх крвмолах век чалввечы скврвчаўся.
- 65. Тады на Рускай зямлі рэдка аратаі голас свой падаввлі, звтое часта вараннё крумкала, дзелячы трупы паміж сабой, а галкі сваё гавврылі, на ежу ляцець збіраючыся.
- 66. Гэта было ў тыя бітвы і ў тыя пвходы, в пра такую бітву і слыхам не чуліі Ад рання да вечара, з вечара да світанку стрэлы ляцяць загартаввныя, грымяць шаблі аб шоламы, трашчаць коп'і сталёвыя
- 67. ў полі чужым сярод зямлі Палавецкай. Чорная зямля пад капытамі касцямі пасеяна, а крывёй паліта; тугой узышлі яны па Рускай зямліі.
- 68. Што шуміць, што звініць
- 69. у гэты час рана на світанку. Ігар палкі павяртае, бо шкада яму мілага брата Усевалада.
- 70. Біліся дзень, біліся другі, на трэці дзень к палудню рухнулі сцягі Ігаравы.
- 71. Тут рассталіся браты на беразе хуткай Каялы;
- 72. тут крывавага віна не хапіла,
- 73. тут пір скончылі адважныя русіны: сватоў напаілі, а самі палеглі за зямлю Рускую.
- 74. Нікне зямля ад жаласці, а дрэва ад смутку да зямлі прыхілілася.
- 75. Вось ужо, брацця, невясёлы час настаў, пустыня ўжо сілу прыкрыла.
- 76. Паднялася крыўда сярод Даждж-Божавых унукаў, дзевай узышла на зямлю Траянаву, узмахнула лебядэінымі крыламі на сінім моры ля Дона, плескам спалохала добрыя часы, заціхла бітва
- 77. князёў э паганымі, бо сказаў брат брату; «Гэта маё, і тое ж маё». I сталі князі пра малое «гэта вялікае» гаварыць і самі сабе на сябе г этубства рыхтаваць,
- 78. а паганыя з усіх бакоў прыходзілі з перамогамі на зямлю Рускую.
- 79. О, далёка заляцеў сокал, забіваючы птушак,— к мору.
- 80. А Ігаравы адважныя палкі не ўваскрасіцьі
- 81. Услед яму закрычала Каня, і Жэля памчала па Рускай зямлі,
- 82. сеючы гора людэям э вогненнага рога. Заплакалі рускія жоны, галосячы, прымаўляючы:
- 83. "Ужо на сваіх мілых мужоў ні ў мысл ях памысліць, ні думаю здумаць, ні вачамі не ўбачыць, а золата і срэбра і ў руках не патрымацьі»
- 84. I застагнаў, брацця, Кіеў у горы, а Чарнігаў ад бедаў.
- 85. Туга разлілася па Рускай зямлі, жальба хвалямі пацякла па эямлі Рускай.
- 86. А князі самі сабе нягоды кавалі,
- 87. а паганыя самі ў пераможных набегах на Рускую зямлю бралі даніну па вавёрцы з двара.
- 88. Бо тыя адважныя два Саятаслаўлічы, Ігар і Усевалад, непакорлівасцю зло прабудзілі, якое ўсыпіў быў бацька іхні,— Святаслаў грозны вялікі КіеўскІ,—
- 89. гразою сваёй, уціхамірыў сваімі моцнымі палкамі і сталёвымі мячамі; уступіў на зямлю Палавецкую, прытаптаў пагоркі і яры, уэмуціў рэкі і азёры, высушыў крыніцы і балоты. А паганага Кабяка з Лукамор'я, з жалезных палкоў палавецкіх, быццам віхурай вырваў. I павержаны быў Кабяк у горадзе Кіеве, у грыдніцы Святаслава.
- 90. Тут немцы і венецыянцы, тут грэкі і маравы пяюць славу Святаслаау, дакараюць князя Ігара, які затапіў багацце ў Каяле, на дне ракі палавецкай — рускае золата рассыпаў.
- 91. Тады Ігар-князь перасеў з залатога сядла ў сядло нявольніка.
- 92. Панурыліся гарадскія сцены, і весялосць панікла.
- 93. А Святаслаў трывожны сон бачыў
- 94. на горах у Кіеве. «Гэтай ноччу эвечара апраналі мяне, — казаў, — чорнай коўдрай на ложку з цісу,
- 95. налівалі мне сіняе віно э горам змяшанае,
- 96. асыпалі мяне бучным жэмчугам э пустых калчаноў паганых
- 97. і суцяшалі. Ужо дошкі без вільчака на маім цераме златаверхім.
- 98. Усю ноч звечара вароны гракалі
- 99. каля ПлеснеЛд на лузе, і э нетры Кіянавай паляцелі яны да сіняга мора».
- 100. I сказалі баяры князю;
- 101. «Ужо, князь, гора розум нам засціць.
- 102. Вось жа эляцелі два сокалы з бацькаўскага залатога пасаду здабыць горад Тмутаракань альбо выпіць шоламам з Дона. Ужо сокалам крылы падрээалі шаблямі паганыя, а саміх іх павуцінай жалезнай апуталі.
- 103. Цёмна стала на 3 дзень: два сонцы патухлі, абодва чырвоныя слупы згаслі і ў мора апусціліся, і з імі два маладыя месяцы, Алег і Святаслаў, цемрай завалакліся.
- 104. На рацэ на Каяле цемната святло прыкрыла;
- 105. па Рускай зямлі рассыпаліся полаўцы, акурат вывадак гепардаў,
- 106. і вялікую радасць абудзілі ў хінаве. Ужо ўэнялася хула на хвалу,
- 107. ужо ўдарыла насілле на волі,
- 108. ужо кінуўся Дзіў на зямлю.
- 109. Вось ужо гоцкія прыгожыя дзяўчаты эапелі на беразе сіняга мора, звонячы рускім золатам, пяюць яны пра час Бусаў, помнячы пра помсту эа Шарукана.
- 110. А мы, дружына, ужо не знаем весялосці.
- 111. Тады вялікі Святаслаў пачаў залатое слова, змешанае са слязьмі, і сказаў:
- 112. «О сыноўцы мае, Ігар і Усевалад! Рана пачалі Палавецкую зямлю ваяваць, а сабе шукаць славы. Але не па чэсці перамаглі, не па чэсці кроў паганых пралілі.
- 113. Вашы адважныя сэрцы з нязломнай сталі скаваныя і ў дзёрзкасці загартаваныя.
- 114. Што ж вы зрабілі маёй срэбранай сівізне!
- 115. Ужо не бачу ўлады моцнага і багатага брата майго Яраслааа, з воямі многімі, з чарнігаўскімі баярамі, з магутамі, і з татранамі, і э шальбірамі, і з тапчакамі, і з равугамІ, і з альберамі. Усе яны і без шчытоў, з захаляўнымі нажамі, крыкам палкі перамаглі, звонячы даўняй славай.
- 116. Але сказалі вы: «Падужаемся самі: ранейшую славу самі ўкрадзем, а цяперашнюю самі падзелім».
- 117. Але не дзіва, брацця, старому памаладзець!
- 118. Калі сокал узмужнее, высока птушак забівае, не дае гнязда свайго ў крыўду.
- 119. Ды вось мне бяда — княская непакорлівасць
- 120. назад часы павярнула.
- 121. Каля Рымава зноў крычаць пад шаблямі палавецкімі, а Уладэімір паранены.
- 122. Гора і бяда сыну Глебаву!»
- 123. Вялікі князь Усевалад! Ці не надумаеш ты прыляцець эдалёку, бацькаўскі залаты пасад аберагчы?
- 124. Ты ж можаш Волгу вёсламі распляскаць, а Дон шоламамі вычарпаць.
- 125. Калі б ты быў тут, то была б па нагаце нявольніца, а нявольнік па рэзані.
- 126. Ты ж можаш шарашырамі сграляць — удалымі сынамі Глебавымі.
- 127. Ты, буй-Рурык і Давыд! Ці ж не вашы воі з пазалочанымі шоламамі ў крыві плавалі?
- 128. Ці не ваша адважная дружына рыкае, як туры, параненая шаблямі гартаванымі ў полі чужым?
- 129. Ступіце ж, гаспадары, у залатыя страмёны за крыўду нашага часу, за зямлю Рускую, эа раны Ігара, адважнага Святаслаўліча!
- 130. Галіцкі Асмамысле Яраслаў! Высока сядзіш ты на сваім залатакованым стале, падпёр горы Угорскія сваімі жалезнымі палкамі, заступіўшы каралю шлях, зачыніўшы Дунаю вароты, кідаючы бярэмі цераз аблокі, да Дуная суды судзячы.
- 131. Пагрозы твае па землях цякуць, адчыняючы Кіеву вароты, страляеш э бацькаўскага залатога пасаду ў султанаў за землямі.
- 132. Страляй жа, гаспадар, у Канчака, паганага палаўчаніна, эа эямлю Рускую, за раны Ігаравы, адважнага Святаслаўліча!
- 133. А ты, буй-Раман, і Мсціслаў! Храбрыя замыслы накіроўваюць ваш розум да подзвігаў.
- 134. Высока ляціш ты на справу ў адвазе, нібыта сокал, на вятрах лунаючы, маеш намер птушку ў дзёргкасці адолець.
- 135. Бо ў вашых вояў жалезныя наперснікі пад шоламамі лацінскімі. Таму і здрыганулася зямля, і многія народы — Хінава, Літва, Ятвяэі, Дзерамела, і полаўцы коп'і свае пакідалі і галовы свае схілілі пад тыя сталёвыя мячы.
- 136. Але ўжо, князь Ігару, пагасла сонечнае святло, а дрэва не на добрае скінула лістоту:
- 137. па Росі і па Суле гарадь падзялілі. А Ігаравага адважнага палка не ўваскрасіць!
- 138. Дон цябе, княжа, кліча і заве князёў на перамогу.
- 139. Ольгавічы, храбрыя князі, ужо гатовы да барацьбы.
- 140. Iнгвар і Усевалад, і ўсе тры Мсціславічы,— не благога гняэда шастакрылцы! Не па праву перамогі раскралі сабе ўладанні!
- 141. Дзе ж вашы залатыя шоламы, і польскія дэіды, і шчыты?
- 142. Загарадзіце полю вароты сваімі вострымі стрэламі, за зямлю Рускую, за раны Ігаравы, храбрага Святаслаўліча!
- 143. Бо Сула ўжо не цячэ срэбнымі ручаямі к гораду Пераяславу, і Дзвіна балотам цячэ ў тых грозных палачанаў пад крыкі паганых.
- 144. Адэін толькі Іэяслаў, сын Васількаў, празвінеў сваімі вострымі мячамі па галовах літоўскіх, падтрымаў славу дзеда свайго Усяслава, а сам пад чырвонымі сцягамі на крывавай траве літоўскімі мячамі пасечаны. Лілася юначая кроў,
- 145. а ты казаў:
- 146. «Дружыну тваю, князь, птахі крыламі апранулІ, а звяры кроў палізалі».
- 147. Не было тут ні брата Брачыслава, ні другога — Усевалада, так ён адэін выпусціў жамчужную душу з храбрага цела праз залатыя каралі.
- 148. Панылыя галасы, няма весялосці. Трубы трубяць гарадзенскія.
- 149. Яраслаў і ўсе ўнукі Усяслававы! Прыспусціце ўжо сцягі свае, уторкніце свае мячы пашчарбаныя,
- 150. бо пазбавіліся ўжо дзедавай славы.
- 151. У сваіх нязгодах пачалі вы наводзіць паганых на зямлю Рускую, на здабытак Усяславаў.
- 152. Праз усобіцы ж пачаўся гвалт ад зямлі Палавецкай! У сёмы Траянаў век
- 153. кінуў Усяслаў жэрабя аб дзяўч'ыне мілай яму.
- 154. Той клюкамі падпёрся на конях, скочыў да горада Кіева і дакрануўся кап'ём да залатога пасаду кіеўскага.
- 155. Ад іх уцёк, быццам дзікі звер, апоўначы з Бела-града, ахутаўся сіняй імглой,
- 156. а на раніцу здабыў тры перамогі: адчыніў вароты Нову-граду, разбіў славу Яраслававу
- 157. і скочыў ваўком да Нямігі з Дудугак. 'На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, на таку жыццё кладуць, душу веюць ад цела.
- 158. Нямігі крывавыя берагі не дгбром былі эасеяны, засеяны касцямі рускіх сыноў,
- 159. Усяслаў-князь людзям суд чыніў, княэям парады раздаваў, а сам уначы ваўком рыскаў: з Кіева да світанку дабягаў да Тмутаракані, аялікаму Хорсу такім жа чынам шлях пераймаў.
- 160. Яму ў Полацку пазвоняць рана ў святой Сафіі званы, а ён у Кіеве звон той чуе.
- 161. Хоць і вешчая душа была ў ягоным дзёрзкім целе, але часта ад бедаў пакутваў.
- 162. Яму першаму вешчы Баян і дасціпную прыпеўку склаў, кажучы:
- 163. «Ні хітраму, ні борэдкаму, ні хуткаму птаху суда божага не пазбегнуцьім
- 164. О, журботнай заставацца Рускай зямлі, прыгадваючы першыя часы і першых князёў!
- 165. Таго старога Уладзіміра нельга было прыкаваць да гор Кіеўскіх;
- 166. а цяпер адны сцягі Рурыкавы, а другія — Давыдавы, і паасобку іхнія харугвы калышуцца.
- 167. Коп'і пяюць.
- 168. На Дунаі Яраслаўны голас чуецца, чайкай нябачнай раным-рана яна галосіць.
- 169. "Паляту, - кажа, - чайкаю па Дунаі,
- 170. абмачу бабровае рукаво ў Каяле-рацэ,
- 171. абатру князю крывавыя яго раны на яго магутным целе».
- 172. Яраслаўна рана плача ў Пуціўлі на гарадской сцяне, галосячы;
- 173. «О вецер, вятрыла! Навошта, гаспадар мой, гэтак моцна вееш?
- 174. Чаму імчыш хінаўскія стрэлы на сваіх лёгкіх крылах на вояў майго мужа?
- 175. Ці ж мала табе шугаць пад аблокамі, калышучы караблі на сінім моры?
- 176. Чаму, гаспадар, маю весялосць па кавылі развеяў?»
- 177. Яраслаўна з ранку плача на сцяне ў Пуціўлі, наракаючы:
- 178. «О Дняпро Славуціч! Ты прасек каменныя горы скрозь зямлю Палавецкую.
- 179. Ты лашчыў на сабе чаўны Святаслававы да войска Кабяковага.
- 180. Вярні, гаспадар, майго мужа ка мне, каб не пасылала я спазаранку да яго слёзы па моры».
- 181. Яраслаўна з ранку плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы;
- 182. «Светлае-прасветлае сонца! Усім ад цябе і светла і хорашаі.
- 183. Чаму ж ты распасцёрла гарачыя сваг промні на вояў мужа? На полі бязводным ім смагаю лукі звяло, горам ім калчаны пазатыкала».
- 184. Усхадзілася мора апоўначы, у хмарах зварухнуліся смерчы. Ігару-князю бог паказвае шлях з зямлі Палавецкай на зямлю Рускую, к бацькаўскаму залатому пасаду.
- 185. Патухла вячэрняя зорка. Ігар спіць, Ігар пільнуецца, Ігар у думках палі мерае ад вялікага Дона да малога Данца.
- 186. Апоўначы свіснуў Аўлур, паклікаў каня за ракой — падае князю знак: а князя Ігара ўсё няма!
- 187. Паклікаў зноў, адгукнулася зямля, зашумела трава, насцярожыліся шатры палавецкія.
- 188. Тады Ігар-князь гарнастаем памчаў у трыснягі, белым гогалем сеў на ваду,
- 189. ускочыў на борздага каня, саскочыў з яго босым ваўком
- 190. і панёсся па лузе да Данца, паляцеў сокалам пад аблокамі, забіваючы гусей-лебедзяў на сняданак, і на абед, і на вячэру.
- 191. Калі Ігар сокалам паляцеў, тады Аўлур ваўком пабег, страсаючы з сябе халодную расу: стамілі яны сваіх быстраногіх коней.
- 192. Данец спытаў:
- 193. «Князь Ігар! Хіба ж мала табе славы, а Канчаку нялюбасці, а Рускай зямлі весялосці!»
- 194. Ігар адказаў:
- 195. «О Донча! Ці ж мала табе велічы, што калыхаў князя на хвалях, падсцілаў яму зялёную траву на сваіх срэбных берагах, укрываў цёплымі туманамі пад ценем эялёнага дрэва.
- 196. Сцярог яго гогалем на вадзе, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на вятрах».
- 197. Не такая, кажуць, рака Стугна: бедная вадой, але, праглынуўшы чужыя ручаі і крыніцы, пашырэла ў вусці і маладога князя Расціслава схавала на дне каля цёмнага берага.
- 198. Плачацца маці Расціславава аб маладым княэю Расціславу.
- 199. Панылі кветкі ад жальбы, а дрэва ў самоце да зямлі прыхілілася.
- 200. Гэта не сарокі эастракаталі — па следзе Ігара ўжо імчаць наўздагон Гзак з Канчаком.
- 201. Вароны таксама перасталі каркаць, галкі змоўклі,
- 202. адны полазы поўзалі. Дзятлы тука-там дарогу да рэчкі паказваюць. салаўі вясёлымі песнямі світанак клічуць.
- 203. Гаворыць Гзак Канчаку:
- 204. «Калі сокал да гнязда ляціць — эастрэлім саколіча сваімі пазлачанымі стрэламі».
- 205. А Канчак да Гзака гаворыць так:
- 206. «Калі сокал да гнязда ляціць, дык апутаем сакольца прыгожай дзяўчынай».
- 207. I гаворыць Гзак Канчаку:
- 208. «Калі апутаем яго прыгожай дэяўчынай, не будзе ў нас ні саколіча, ні прыгожай дзяўчыны і пачнуць нас птушкі ў полі Палавецкім зноў біць».
- 209. I сказалі Баян э Хадынам Святаслававым, песняры далёкага часу Яраслававага:
- 210. «О жонка когана Алегаі Цяжка, калі галава без плячэй, гора і целу без галавы»,— Рускай зямлі без Ігара.
- 211. Сонца свеціць на небе — Ігар-князь на Рускай зямлІ.
- 212. Дэяўчаты пяюць на Дунаі — лунаюць галасы цераз мора да Кіева.
- 213. Ігар едзе па Барычаву да святой Багародэіцы Пірагошчай.
- 214. Рады староны, веселы гарады.
- 215. Спеўшы песню старым князям, а потым маладым спяваць!
- 216. Слава Ігару Святаслаўлічу, Буй-Тур Усеваладу, Уладэіміру Ігаравічу!
- 217. Здароўя вам, княэі і дружына, што выступаюць эа хрысціян супроць паганых палкоў.
- 218. Князям слава і дружыне! Амінь.
Ссылка
Если вы используете корпус в научной работе, пожалуйста, сошлитесь на эту публикацию:
Орехов Б. В. Параллельный корпус переводов «Слова о полку Игореве»: итоги и перспективы // Национальный корпус русского языка: 2006—2008. Новые результаты и перспективы. — СПб.: Нестор-История, 2009. — С. 462—473.