Белорусский перевод Н. Соскевича
Слова пра паход Ігараў / Па заказу Грамадскага абʼяднання «Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства»; Уклад., аўт. прадмовы М. А. Саскевіч; Пераклад М. А. Саскевіча. — Тураў; Мінск: Тэхнапрынт, 1999. — 55 с.
- 1. Не лёпшэ ці нам будзе, брація, пойначыці старым словом трудных повесцёў поход Ігороў, Ігора Светослаўліча?
- 2. Пойначыці да й песнею по булінах сёго ўрзм'ені, а не по замусленню Боянову.
- 3. Боян бо відушчы а ек кому хоцеўшы песню складаці, росцілаўса воўёркою по дзерэву веку, шэрым воўкбм по земле, шызым ворлом под хмары.
- 4. Успомнімо сказы про ўрэм'е первух усобіц. Тоды пусцяць дзесецх. соколбў на стадо лебедзеу да ек которы долецеўшы, то перэдні лебедзь песню запёўшы -старому Ерославу да храброму Мсціславу, шо зарэзаў Рэдзедзю перэд полкамі Косожскімі, да красному Роману Светослаўлічу.
- 5. Боян жэ, брація, не дзесець соколбў на стадо лебедзёу пускаўшы, а свое чароўные палцы на струны ўвоскдадаўшы да воны самі князём славу крокоталі.
- 6. Почнемо ж, брація, повссце етэ от старбго Уладзімера до цеперэшнёго Ігора, шо сцегнуў розум крэпосцю своею і повострыў серцэ свое смелосцю,
- 7. набраўса боёвого духу да построіў свой храбры полк на землю Половецку за землю Руску.
- 8. Тоды Ігор зірне на светлэ сонцэ і бачыць од ёго зацменнем усе свое войско прыкрытэ.
- 9. I говорыць Ігор к дружьгаі своей:
- 10. "Брація і дружыно! Лепш убіту буці, чым полбнену буці,
- 11. а ўвосядомо, брація, на свое буйстрые коні да побачымо сінего Дону".
- 12. Славу князю вум похоцёў і жалбшчы (страх охвота) ўсмаковаці Дону велікого ёму знаменне сонца заступілі (заступіла).
- 13. "Хочу бо, — говорыць, — пікою прыломаці конец поля Половецкого, з вамі, Русічы, хочу голову свою прыложыці - ай і любо попіці шоломом Дону".
- 14. О, Бояне, соловёю старбго ўрэм'ені! А ты б етые полкі ўшчоўкаў, скачучы словом подзерэву веку, летучы розумом под хмары, звіваючы славу на ўрэм'ені, шо пройшло і шо йдзе (обвіваючы славою ўрэм'е, шо пройшло і шо йдзе), рыскаючы ў сцежку Трояна церэз поле да на горы.
- 15. Запеці було песню Ігору, Трояна ўнуку:
- 16. "Не бура соколбў несе церэз поле шыроке - галок хмары несуцца к Дону велікому".
- 17. Ці опеці було, відушчы Бояне, Велеса ўнучэ:
- 18. "Коні ржуць за Сулою -звініць слава ў Кіеві. Трубу трубяць у Новоградзі - стояць сцягі ў Пуціўлі".Ігор жджэ мілого брата Усеволода.
- 19. I кажэ ёму Буй Тур Усеволод:
- 20. "Одзін брат, одзін свет светлы - ты, Ігору! Ободва е Светослаўлічы!
- 21. Седлай, браце, свое буйстрые коні,
- 22. а мое то готовуе, осёдланые коло Курска наперэду.
- 23. А мое то куране бойцэ-молодцэ: под трубамі сповітые, под шбломамі годбваные, з кончыка пікі вукормлёные,
- 24. пуце ім ведбмуе, рову ім знаемуе, лукі ў іх тугіе, стрэлковіцы роз'язаные, шаблі нагостраные,
- 25. самі скачуць а ек шэрые воўкі ў полі, шукаючы собе чэсці, а князю славу".
- 26. Тоды ўвоступіў Ігор-князь у златэ стрэм'е і поехаў по чыстому полю.
- 27. Сонцэ ёму зацменнем пуць заступаўшы,
- 28. ноч ёму стогнаўшы грымбтою, птушбк збудзіла, свіст звер'я подняўса,
- 29. Дзіў забіў крыламі (стрэпенуўса), зове з верхоўя, крычыць послухаці землю нёнзаему - і Волзі, і Помор'ю, і Посулью, і Сурожу, і Корсуню, і тобе, Цьмутороканскі камённы чоловек.
- 30. А Полоўцы неготовумі дорогамі побегшы к Дону велікому. Стуконяць возы ў поўноч, лебедзс гегёчуць пужаные (на рэцэ лебедзё росплуліса пужаные).Ігор к Дону войско ведзе.
- 31. Ужэ бра беды ёго пасуць птушкі.по дубоўю, воўкі грымбту сторбжаць по ровох, ворлы клёкетом на косці звероў зовуць, лісы брэшуць на чырвоные шчыты.
- 32. О, Руска земле! Ужэ за гбр-за гбр ты!
- 33. Доўго на ноч змеркаецца.
- 34. Светова зара запала, цёмрыва поле покрыла
- 35. шчоўканне солоўінэ ўвосыпіла, гбмон галоч'я збудзіла.
- 36. Рускіе веліке поле чырвонымі шчытамі перэгородзіўшы, шукаючы собе чэсці, а князю - славу.
- 37. 3 ранку ў п'ятніцу потоптаўшы поганые полкі Половецкіе да, россыпаўшыс стрэламі по полю, поперлі красных дзевбк Половецкіх, а з імі і золото, і покрывала, і перэліўчаты бархат.
- 38. Накідкамі і плашчамі і кожухамі сталі гаціці по болотбх і по гразбці і ўсякім шмаццем узорыстым Половецкім.
- 39. Чырвоны сцяг, бела кброга, посерэбраны кій з чырвоным чубком - храброму Светослаўлічу!
- 40. Дрэмле ў полі Олегове хоробрэ гнездо. Далёко залецело!
- 41. Не було вонэ на обіду порбджанэ ні сбколу, ні кбршаку, ні тобе, чорны ворон, поганы Полоўчьше!
- 42. Гзак бежыць шэрым воўкбм, Кончак ёму след правўе к Дону велікому.
- 43. Другбго дня вельмі рано крывава зара светова розгораецца,
- 44. чорные хмары з мора йдуць, хочуць прыкрыці чотыры сонцы, а ў іх трэпечуць сініе блісковіцы.
- 45. Буці грымбці велікой, іцці дожджу стрэламі з Дону велікого!
- 46. Тут пікам прыломацца об шчыты, тут шаблям зашчэрбіцца (прытупіцца) об шблому Половецкіе - на рэцэ на Каялі, у Дону велікого.
- 47. О, Руска земле! Ужэ за гбр-за гбр ты!
- 48. От ветры, Стрыбожы ўнукі, веюць з мора стрэламі на храбрые полкі Ігорову.
- 49. Земля гудзе од копут, рэкі мутные цекуць, пара й роса поле прыкрываюць (хмары пулу поле прыкрываюць).
- 50. Сцягі показваюць: Полоўцы йдуць от Дона і от мора
- 51. і от усіх сторон Рускіе полкі обступіўшы.
- 52. Дзеці бесову крыком поле перэгородзіўшы, храбрые Рускіе перэгородзіўшы чырвонымі шчытамі.
- 53. Яры Тур Усеволодзе! Стоіш на борбні, пурскаеш на ворогбў стрэламІ, гракаеш об шолому мечамі сталёвумі (закалённымі).
- 54. А ек Тур поскакаўшы, своім златым шбломом посвечваючы - да тама лежаць поганые голову Половецкіе.
- 55. Скёпкі отколваюць твое шаблі калёные от шоломоў Оварскіх, Яры Тур Усеволодзе!
- 56. Церпіць раны до жывого м'яса, брація, забуў, шо з князёў, то берэгціса трэ, і ў градзі Чэрнігові бацька златого прэстола і свое мілое хоці красное Глебоўны звучая-збучая, пірога і ласку.
- 57. Булі векі Трояна, мінулі лета Ерослаўля, булі походы Олегову, Олега Светослаўліча.
- 58. Той бра Олег мечэм ліхо коваўшы і стрэлы по земле сееўшы.
- 59. Ступае ў златэ стрэм'е ў градзі Цьмуторокані
- 60. да той звон ёму чуе прэдок велікі Ерослаў з неба.
- 61. А сын Усеіволода Уладзімер увесь ранок вушы закладаўшы ў Чэрнігові.
- 62. Борыса ж Вечэслаўліча слава на суд прыведзе да над Канею-рэкою зелёною попонкою трава накрывала за зло Олегове храброго молодого князя.
- 63. З тое ж Каялы Святополк поповёз бацька свого на вісў між венгерскімі кбнямі к святой Сохвеі к Юеву.
- 64. Тоды пры Олегу Горэслаўлічу сеюцца і ростуць уеобіцы, погібае жызня Даждж-Бога ўнука, у княжьгх спотычках (бойках) век чоловечы скорочваўса.
- 65. Тоды По Руской земле рэдко оратаё на роллё покрыкваюць да часто вороны крачуць, мерцвякоў собе дзелячы, а галкі по-своёму гомоняць, хочуць полецець на наеддзе.
- 66. То було-о ў тые бітву, ў тые походы. А така бітва не чуласа. З ранку до вечора, з вечора до света лецяць стрэлы калёные, грымаюць шаблі об шблому, трэшчаць пікі сталёвуе
- 67. ў полі бедовом серэд земле Половецкое. Чорна земля под копутамі косцьмі була посеена, а крывёю політа, тугою ўзышоўшы по Руской земле.
- 68. Шо мне шуміць, шо мне звініць
- 69. далеко рано перэд световою зарою? Ігор полкі заворочае: шкода бо ёму любого брата Усеволода.
- 70. Біўшыса дзень, біўшыса другі, трэйцёго дня к поўдню ўпаўшы (падаўшы) сцягі Ігорову.
- 71. Тут два браты розлучыліса на берэзі буйстрой Каялы,
- 72. тут крывавого віна не досталосо,
- 73. тут пір кончыўшы храбрые Рускіе: сватоў попоіўшы, а самі полёгшы за землю Руску.
- 74. Унурыласа (згінаецца) трава од жалбшчэй, а дзерэво з тугою к земле прыклонілосо.
- 75. Ужэ, брація, невесёла годзіна настала, ужэ пустош сілу (сілу нашу) прьпсрыла.
- 76. Увостала обіда (зло) ў сілах Даждж-Бога ўнука, увоступіла дзевою на землю Трояна, подняла валы на сінём моры лебедзінымі крыламі ў Дону плешчучы, спужала добрэ ўрэм'е.
- 77. Усобіца князём на погану погібель, доказвае бо брат брату: "Ето мое і то мое ж". I почаўшы князё про малэ "ето веліке" казаці, а самі на себе ліхо коваці,
- 78. а поганые з усіх сторон прыходзілі з войнамі на землю Руску.
- 79. О, далеко залётае сокбл, птушбк б'ючы - до мора.
- 80. А Ігорова храброго полка не ўвоскрэсіці.
- 81. Полёг полк - крыкнуў Карна, і Жаля поскакаў по Руской земле,
- 82. душы опекваючы полым'ем у розі (спекоту ў душы кідаючы з вогнёвого рога). Жонкі рускіе ўвосплакалі, голосячы:
- 83. "Ужэ нам своіх чоловекбў ні муслею змусліці, ні думбю здумаці, ні вочыма ўвоглёдзеці, а золота і серэбра ні чутонысі потрэпаці!"
- 84. Да поўніцца бо, брація, Кіеў тугою, а Чэрнігоў напасцямі.
- 85. Бедованне розлілос по Руской земле, жалошчы велікіе цекуць серэд земле Рускіх.
- 86. А князе самі на себе да ліхо ковалі,
- 87. а поганые самі да з бедою' набегвалі на Руску землю, збіраючы дань по белу лічыку з двора.
- 88. Тые бра два храбрые Светослаўлічы Ігор і Усеволод ужэ зло збудзілі, которэ ўвосыпіў буў бацько іх Светослаў, грозны велікі кіеўскі князь бураном:
- 89. прытрэпаў буў своімі сілнымі полкамі і сталёвумі мечамі (закалённымі мечамі), наступіў на землюПоловецку, прытоптаў погоркі і рову, сколоціў рэкі і доліны, ссушыў руч'е і болоцьвіны. А поганого Коб'яка з крука мора (рэкі) от залезных велікіх полкоў Половецкіх ек віхор вўцубнуў - і ўпаў Коб'як у градзі Кіеві, у городцэ Светослаўля.
- 90. Там Немцы і Венедзічы, там Грэкі і Морова спеваюць славу Светослаўлю, докораюць князя Ігора, шо ўпусціў богацце на дно Каялы, рэкі Половецкое, Руского золота насыпаўшы (Рускіх богатыроў погубіўшы).
- 91. Тут князь перэсеў з седла златого ў седло полонного.
- 92. Засмуціліса сцены кругом городоў, а веселосць загасла.
- 93. А Светослаў муцён сон бачыць
- 94. у Кіеві на гбрах. "На ноч з вечора накрываюць мене, — росказвае, - чорною дзерўгою на лбжку з дуба,
- 95. чэрпаюць мне цёмнэ віно на губе настбянэ,
- 96. сьшлюць мне на грудзі з дохлых (обвіслых) стрэлковіц кблкі жэмчуг велікі
- 97. і лашчаць мене. Ужэ стбля без балок у моёй хороміні златоверхой.
- 98. Усю ноч з вечора шэрые вороны каркалі
- 99. коло Плеснеска, на болбнні буў потоп от Кіянкі-рэкі інёссаксінбму мору".
- 100. I говораць боярые князю:
- 101. "Ужэ, княжэ, дума вум полоніла.
- 102. Ето бра два сокблы злецелі з бацькового прэстола златого пошукаці града Цьмутороканя а й і любо напіціса шоломом Дону. Ужэ соколбм крылца прыпешылі (перэбілі) поганые шаблямі да іх самух спуталі путамі залезнымі.
- 103. Цёмно бра стало ў трэйці день: два сонцы змерюгі, ободва палаючые стоўпу загаслі і ў моры схаваліса і з імі молодые месецы Олег і Светослаў цеменню заволокліса.
- 104. На рэцэ на Каялі цемрыва свст покрыла:
- 105. по Руской зсмле роскінуліса кіпцюстыо Полоўцы ек цігры вуводок да веліке бойство ўпало (пойшло) Хінове.
- 106. Ужэ понёсса наговор на похвалёнэ,
- 107. ужэ трэснула нужда на волю,
- 108. ужэ ўрэзаўса Дзіў у землю.
- 109. Етэ бра Гоцкіе красные дзеву опеўшы на берэзі сінёму мору, звонячы Рускім золотом, спеваюць про ўрэм'е ек Буса забілі, колыхаюць помсту Шароканёву".
- 110. – – –
- 111. Тоды от велікого Светослава злецело златэ слово з слёзамі змешанэ. Кажэ:
- 112. "О, мое сыночкі, Ігору і Усеволодзе! Рано ето почалі Половецку землю мечамі цвеліці, а собе славу шукаці. Без чэсці подолялі, без чэсці кроў погану пролілі.
- 113. Серцы храбрые гарачым залезом кованые (куюцца) , а смелосцю закалёные (закальваюцца).
- 114. А ву шо ўчвбрылі на мою срэбрану сівіну?"
- 115. "А ўжэ не бачу ўласці сілного і богатого і з велікім войском брата мого Ерослава з Чэрнігоўскімі боярымі, з Могутамі, і з Татранамі, і з Шэльбірамі, і з Топчакамі, і з Рэвугамі, і з Ольберамі. Етые бра без шчытоў з зачоббтнікамі (сокеркамі, кіндокаламі) з крыком полкі перэмогаюць, звонячы ў прадзедову славу".
- 116. Але кажэ: "Набіраймоса духу да перэдню (нову) славу самі добудомо да задня (стара) сама нас нойдзе (сама на нас подзеліцца).
- 117. А ці дзіво нам, брація, старэ молодзіці?
- 118. Колі з сбкола пер'ейко лезе, вусбко птушбк увозбівае, не дасць гнезда свого ў обіду.
- 119. Але ето зло, шо князё мне не посббцы:
- 120. цепер нам чорна годзіна вертаецца.
- 121. Коло Рымoва крычаць под шаблямі Половецкімі, а Уладзімер под нападамі, у ранах.
- 122. Туга сыну Глебову!"
- 123. Велікі княжэ Усеволодзе! Не думою б тобе прылецеці здалёк бацька злата прэстола поберэгці.
- 124. Ты ж можэ'ш Волгу весламі росплескаці, а Дон шоломамі вуліці.
- 125. Ек жэ бу ты буў, то була б полонна по ногацю серэбра, а полонны по рэзаню.
- 126. Ты бра можэш посуху жывумі шэршнямі біці, удалымі сынамі Глебовумі!
- 127. Ты, буй Рурычэ і Давудзе! Не чужые вам воярэ ў золочоньгх шоломах по крыве плаваўшы.
- 128. Ці ж чужа храбра дружына рыкаюць ек туры, пораненые шаблямі калёнымі ў полі нёнзаёмом?
- 129. Увоступеце, господніе, у златэ стрэм'е за обіду сёго ўрэм'ені, за раны Ігорову, боёвого Светослаўліча!
- 130. Галіцкі Восіммуслей Ерославе! Вусоко седзіш на своём з золота кованом прэстолі, подпер горы Карпаты своімі залезнымі полкамі, заступіў королю пуць, зачыніў Дунай-ворота, провёў войско церэз хмары ў горах, суды судзіш до Дуная.
- 131. Бураны твое по землях ідуць, одчыняеш Кіеву ворбта, стрэляеш от бацька злата прэстола ў султана за землямі (на крае света).
- 132. Стрэляй, господні, погапого Кбшчыя (Ведзьмака) - за землю Руску, за раны Ігорову, боёвого Светослаўліча!
- 133. А ты, буй Романе і Мсціславе! Храбра мусля несе ваш вум на дзело.
- 134. Вусоко несецца на дзело бойцоўске, ек сокбл на ветрбх роскрыліўса, хочучы птушку з вушыны б'ючы подоляці.
- 135. Сеткі бра на вас залезные, шолому Лацінскіе з надбороднікамі. Од вас загрымела (затрусілас) земля і багато стран - Хінова, Літва, Дзерэмела і Полоўцы - пікі свое покідаўшы, а голову свое схіліўшы под тымі мечамі закаленнымі.
- 136. Але ўжэ, княжэ, к Ігору рострэпало сонца свет. А дзерэво не добром лісце зроніло (скінуло):
- 137. по Росі і по Суле грады подзеліўшы ворогі. А Ігорова храброго полка не ўскрэсіці.
- 138. Дон тобе, княжэ, шуміць-плешчэ (крычыць) і зове князёу на бітву.
- 139. Олеговічы, храбрые князё, готовуе на войну.
- 140. Інгвар і Усеволод і ўсе тры Мсціслаўлічы, не з худого гнезда шэсцікрылцы - сокблы! Не по бедньгх жэрэббх собе ўласць роздзельваць.
- 141. Для чого вам златые шолому і пікі ляцкіе (б'ючые) і шчыты?
- 142. Загородзеце полю (полоўцам) ворбта своімі гойстрымі стрэламі - за землю Руску, за раны Ігорову, боёвого Светослаўліча.
- 143. Ужэ бра Сула не цечэ срэбранымі струменямі к граду Перэслаўлю і Дзвіна болбтамі цечэ до тых грозных полочан под крыком поганых.
- 144. Одненькі ж Ізяслаў, сын Васількоў, позвоніў своімігойстрымі мечамі об шолому літоўскіе, прьггроп (помуціў) славу дзеда свого Усеслава да сам под чырвонымі шчытамі на крывавой траве прытрэпаны Літоўскімі мечамі зыходзіць крывею
- 145. і шэпчэ:
- 146. "Дружыны твоей крылы, княжэ, вороны надзелі, а кроў зверэ полізаўшы" ("Дружыну твою, княжэ, воронье крыламі накрыло, а зверэ кроў полізаўшы").
- 147. Не було тут брата Брэчэслава, ні другого -Усеволода, одненького ж жэмчужна душа злецела з храброго цела на небо круз золотэ моністо хмар на заходзі сонца.
- 148. Засмуціліса голосы, заўяла веселосць, трубу трубяць Городзенскіе бедуючы.
- 149. Ерослава ўсе ўнукі і Усеслаўля! Ужэ ж опусцеце сцягі свое, схавайце (увоткнеце) мечэ свое ўрэдные,
- 150. ужэ бо вускочыце з дзедовуе славу.
- 151. Ву бра своімі спотьічкамі (бойкамі) начынаеце наводзіць поганьгх на землю Руску, на клопот жы'зні Усеслаўля.
- 152. На котору бо буць гвалту от земле Половёцкое!На сёмом (последнём) веку Трояна
- 153. кінуў Усеслаў жэроб на дзеўку (дзело) собе любу (любе).
- 154. Да з ходуноў на коня сеў і поскакаў к граду Кіеву і дотыкнуўса кіем злата прэстола Кіеўского.
- 155. Скачэ од кіеўлян лютым звером опбўночы з Бела-града, схаваны ў тумані цемрыву,
- 156. упарану важные тры кусы дрбуў (зробіў): одчыніў ворбта ў Новоград, рознёс славу Ерослава,
- 157. скочыў вбўком до Немігі з Дудуток.На Немізі снопу сцелюць головамі, молоцяць цэпамі сталёвумі, ввюць душу од цела.
- 158. Немігі крывавуе берэгі не добрым зернем булі засеены, засеены косцьмі Рускіх сыноў.
- 159. Усеслаў князь людзям судьі судзіўшы, князём грады дарыўшы, а сам уночы воўком рыскаўшы - з Кіева дорыскваўшы до дыму з коміноў Цьмутороканя, велікому Хорсу (красному Сонцу) воўком пуць перэрыскваўшы (перэсекваўшы).
- 160. У Полоцку позвоніўшы заутрэню рано ў святой Сохвеі ў звбны, а вон у Кіеві звон чуе.
- 161. А хоць і чароўна душа ў смелом целі - да часто бедамі страдаўшы.
- 162. Такому відушчы Боян і праву прыпеуку муслёну казаў:
- 163. "Ні хітрому, ні способному, ні ек птушка летучому й ходзячому -суда Божого не міноваці".
- 164. О, стогнаці Руской земле, успомніўшы первуе годы і первух князёў.
- 165. Того колісьнёго Уладзімера ўрэм'е не прыгвоздзіць було к горам Кіеўскім.
- 166. Ёго бра цепер стаўшы одные сцягі Рурыкову, а другіе Давудову да разно імі дзержална воздух роспорваюць.
- 167. Разно пікі спеваюць.
- 168. На Дунаю Ерослаўны голос чутнб, чайкою жалослівою ранокігічэ:
- 169. "Полечу, — кажэ, — чайкою поўз Дунай,
- 170. намочу белы-срэбраны рукаў у Каялі-рэцэ,
- 171. вўтру князю крывавуе ёго раны на гарачом ёго целі".
- 172. Ерослаўна рано плачэ ў Пуціўлі на боронной сцене голосячы:
- 173. "О, ветрэ-ветрыло! Нашчо, господні, так моцно вееш?
- 174. Нашчо несеш Хіноўскіе стрэлкі на своіх небачымух крылцах на мого чоловека воярбў?
- 175. Ці мало ты бачыў гора, под хмарамі веючы, гутаючы (гонячы) корабле на сінём моры (по сінёму мору)?
- 176. Нашчо, господні, мою веселосць по ковуллю розвеёў?"
- 177. Ерослаўна рано плачэ Пуціўлю-городу на боронной сцене, голосячы:
- 178. "О, Днепрэ Славуцічу! Ты промуў ход у каменных горах круз землю Половецку.
- 179. Ты гутаў (нёс) на собе дубу Светослаўля до полка Коб'якова.
- 180. Прыгутай (прынесі, прьшлаў), госпбдні, мого чоловека ко мне, шоб не слала к ёму слёз по мору рано".
- 181. Ерослаўна рано плачэ ў Пуціўлі на боронной сцене, вуголошвае:
- 182. "Светлэ й трысветлэ сонцэ! Усім цёпло і красно свеціш.
- 183. Нашчо, госпбдне, пусціло гарачые свое лучэ на мого чоловека вояроў? У полі безводном спекбтою ім лукі спраглб (спекбту з лучоў спрало), тугою ім стрэлковіцы затыкнуло (заткало)".
- 184. Заплескало морэ пoўночы (морэ к поўночы), ідуць змеркання туманы (на змерканні туманы). Ігору князю Бог пуць показвае з земле Половецкое на землю Руску, к бацька златому прэстолу.
- 185. вечэрня зара. Ігор спіць, Ігор чуе, Ігор думкою поле мерае от велікого Дону до малого Донца.
- 186. Конь стоіць. Опбўночы свіснуў Оўлур за рэкою - дае князю про себе знаці. Князю Ігору пора ўцекаць.
- 187. Крыкнуў вон. Башні Половецкіе насторожыліса. ІІрыняла крьпс (голос) земля да ўвосшумела трава.
- 188. А Ігор князь поскакаў горностаем к чэрэту і белым гоголем на воду,
- 189. кінуў цело на буйстрого коня і скочыў з ёго шэрым воўком
- 190. і послаўса ў бегу к лугу Донца і полецеў сокблом под хмарамі, збіваючы гусей і лебедзбў к снеданню, обеду і вечэры.
- 191. Колі Ігор сокблом лецеў, тоды Оўлур воўкбм слаўса, струшваючы собою студзёну росу, перэгоняючы бра своіх буйстрьгх коней.
- 192. Донец говорыць:
- 193. "Княжэ Ігору! Не мало тобе песён будзе, а Кончаку нёлюбу, а Руской земле радосці".
- 194. Ігор кажэ:
- 195. "О, Дончэ! Не мало тобе песён будзе, шо гутаўшы князя на валах, слаўшы ёму зелёну траву на своіх срэбраных берэгбх, одзеваўшы ёго цёплымі туманамі под голлем зелёного дзерэва.
- 196. Сторожыўшы ёго гоголем на водзе, чыркамі на буйстрэ, рыбакамі на ветрбх".
- 197. "Не така, — кажэ, — рэка Стугна: худы струмень мае, попіўшы (увобраўшы) чужые рэчкі, дубў збівае на кбсы, молодзёнького князя Росціслава закрыла на дне. Над прымблом (Росціслава закрыла. На Днепрэ над прымолом)
- 198. плачэ маці Росціслаўля по молодзенькому князю Росціслаўлю.
- 199. Унўрыліса цветы от жалбшчэй, а дзерэво :і тугою к земле прыклонілосо".
- 200. А то не сорокі ўвострэкоталі - по следу Ігорову едуць І'зак з Кончаком.
- 201. Тоды вороны не крачуць, галкі помоўклі, сорокі не трэскочуць,
- 202. гады отпоўзваюць толькі. Дзятлы тўканнем пуць Ігору к рэцэ показваюць, солоўе весёлымі песнямі свет душэ даюць.
- 203. Кажэ Гзак Кончаку:
- 204. "Ек сбкол к гнезду леціць - соколка а рострэляём своімі злачонымі стрэламі".
- 205. Говорыць Кончак до Гзы:
- 206. "Ек сбкол до гнезда леціць - соколка а опутаём красною дзеўкою".
- 207. I говорыць Гзак до Кончака:
- 208. "Ек ёго опутвацімо красною дзеўкою - не будзе нам ні соколка, ні нам красное дзеўкі да почнуць нас птушкі біці (клёваці) ў полі Половецком".
- 209. Спеваў Боян з Ходзіною, Светослаўля песнярэ, опевалі даўне ўрэм'е Ерослава, Олег іх любіў слухаць:
- 210. "Трудно голове без рук, зло целу без голову". Так і Руской земле без Ігора.
- 211. Сонцэ свеціцца на небі - Ігор-князь у Руской земле.
- 212. Дзеўкі спеваюць на Дунаю - уюцца голосы церэз морэ до Кіева.
- 213. Ігор едзе по Борычову к святой Богородзіцы Пірогошчой.
- 214. Сёла радые, грады весёлые.
- 215. Пеўшы песню старым князём, а потом - молодым пеці!
- 216. Слава Ігору Светослаўлічу,Буй Туру Усеволоду,Уладзіміру Ігоровічу!
- 217. Здороўя, князе і дружына,да шоб перэббралі за хрысціянпоганые полкі.
- 218. Князём слава да дружыні! Амінь.
Ссылка
Если вы используете корпус в научной работе, пожалуйста, сошлитесь на эту публикацию:
Орехов Б. В. Параллельный корпус переводов «Слова о полку Игореве»: итоги и перспективы // Национальный корпус русского языка: 2006—2008. Новые результаты и перспективы. — СПб.: Нестор-История, 2009. — С. 462—473.